• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com

RUS 

Аглядная экскурсія

Займальная экскурсія на камфартабельных аўтобусах па нацыянальным парку, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва – найбуйнейшым у Цэнтральнай Еўропе лясным масіве, які захаваўся амаль некранутым з XIII стагоддзя. 

Падчас экскурсіі турысты маюць магчымасць убачыць наступныя прыродна-гістарычныя аб’екты:“Галава зубра” – натуральны нараст на ствале бярозы ў форме галавы зубра. Дарога, па якой у Першую сусветную вайну праходзіла вузкакалейная чыгунка.Самае вялікае вадасховішча нацыянальнага парку – возера Лядское. 

Менавіта ў ваколіцах гэтага возера можна часта бачыць самага буйнога арла Еўропы – арлана-белахвоста, а таксама рэдкі від – белую чаплю.“Царскі тракт” – адлітыя ў 1902 годзе чыгунныя парэнчы з адноўленымі двухгаловымі арламі працягваюць служыць і ў нашы дні.Па тэрыторыі Белавежскай пушчы праходзіць заходняя мяжа Рэспублікі Беларусь, падчас экскурсіі ёсць магчымасць убачыць невялікі ўчастак мяжы.“

Дуб-патрыярх” – узрост больш за 600 гадоў, вышыня больш за 30 м, а ў дыяметры – каля 2 м. Недалёка знаходзіцца “Сасна-волат”, узростам больш за 350 гадоў.Па шляху можна паглядзець усю разнастайнасць тыпаў лясоў Беларусі. Квітнеючыя расліны, саспелыя плады, палахлівыя жывёлы і птушкі ў натуральным асяроддзі – усё гэта можна ўбачыць у розныя перыяды года.