• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

“Дзед Мароз” трапіў у аб’ектыў фотапастак Белавежскай пушчы 

Сёння за акном шэра і дажджліва, таму мы вырашылі падняць Вам настрой аглядам найлепшых фотаздымкаў з фотапастак Нацыянальнага парку і перадаць сонечнае прывітанне ад лясных жыхароў.


Даўно да нас на “Канал дзікай прыроды” не наведваўся магутны волат пушчы, таму на гэты раз ён вырашыў зрабіць вясновае сэлфi.Нядаўна Міністэрства прыроды пералічыла беларускіх зуброў і высветліла, што папуляцыя павялічваецца. Па стане на 1 лютага 2016 года колькасць зуброў на тэрыторыі Беларусі склала 1428 асобін. Большасць з iх, а дакладней 480 асобін, жыве ў Белавежскай пушчы. 

Далей за сонечнай сцяной на “Канале дзікай прыроды” стаіць госць з Чырвонай кнігі - шэры журавель. 

Веснавы прылёт жураўлёў адбываецца ў канцы сакавіка - пачатку красавіка, але такая цёплая вясна “паклікала” іх ужо ў сярэдзіне сакавіка. Адразу па прылёце асобныя пары займаюць гнездавыя ўчасткі, паведамляя пра гэта гучнымі крыкамі. Таму жураўлёў лягчэй пачуць, чым заўважыць: іх “курлыканне” разлятаецца на вялікую адлегласць. 

А гэты сонечны пушысты кабанчык разганяе шэрасць за вакном і нясе нам сапраўдную вясну. Вясна - перыяд аднаўлення, таму і поўсць у кабанчыка хутка паліняе ды пакіне тулава і шыю амаль голымі, з рэдкімі, кароткімі шчацінкамі. 

Пакуль сонечнае прывітанне нам перадаюць павольна шпацыруючыя рысь ды янотападобныя сабакі, ліса даказвае званне не толькі ўладальніка самага пухнатага хваста, але і выдатнага “нюху”. Нагадаем Вам, што некалькі тыдняў таму рудая драпежніца дапамагла навукоўцам знайсці старажытнае паселішча ў Белавежскай пушчы. 

Да прывітання далучаюцца самазакаханы лось, найцудоўнейшая казуля і Дзед Мароз, які ў адпачынку любіць пагуляць па пушчы. 

Добрых і сонечных Вам дзён, любіце прыроду і яе насельнікаў! Заставайцеся з намі.