• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы сезон

Кругласутачны фармат дазволіць назіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём звяроў. 


Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2023 і падглядай, хто завітвае за ласункамі.

Як і ў мінулыя разы, сталоўка для дзікіх жывёл з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялікай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне. Месца, дзе ўсталявана камера, уяўляе сабой невялікую паляну паміж нізінным балотам, сасновым і альховым лесам. Якраз тут праходзіць звярыны пераход, ды і чародкі вераб’іных карыстаюцца гэтым калідорам. 

Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць і неверагодны антыстрэс.