• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Балота Дзікое атрымала міжнародны статус 

Пра гэта стала вядома 19 красавіка 2016 года на прэс-канферэнцыі начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталлі Мінчанкі.


“Тэррыторыя балота Дзікое валодае высокімі рэсурсамі для арганізацыі экатурызму”, - паведаміла НаталляРазам з тым яна выказала меркаванне, што «экалагічны турызм у Беларусі яшчэ малады, а рэкрэацыйныя і турыстычныя рэсурсы заказнікаў, перспектыўных для развіцця турыстычнай дзейнасці, выкарыстоўваюцца яшчэ не ў поўнай меры». Наталля Мінчанка таксама зазначыла, што недастатковы ўдзел у развіцці турызму на асабліва ахоўных тэрыторыях бярэ мясцовае насельніцтва

У 2016 годзе плануецца распрацоўка дакумента, які вызначыць асноўныя накірункі ў развіцці экалагічнага турызму і дазволіць разумна выкарыстоўваць і адначасова шчыра ахоўваць наш прыродна-турыстычны патэнцыял.

На сёняшні дзень міжнародым статусам, акрамя нашага Дзікога, надзеленыя яшчэ 22 беларускія тэрыторыі.