• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Беларускія археолагі і польскія этнографы правялі суместную экспедыцыю на тэрыторыі Нацыянальнага парку 

Праводзілася яна ў межах рэалізацыі даследчага праекта пад назвай «Белавежская пушча – агульная спадчына». 


У межах праекту запланавана правядзенне сумесных археалагічных даследаванняў на тэрыторыі беларускай часткі Белавежскай пушчы; правядзенне архіўных, бібліяграфічных і музейных даследаванняў; абмен інфармацыяй і даследчым досведам, які будзе рэалізоўвацца падчас навуковых камферэнцый, сімпозіўмаў, семінараў і даследчых паездак.

Мэтай супрацоўніцтва з’яўляецца навукова-даследчая дзейнасць, звязаная з Белавежскай пушчай і накіраваная на вывучэнне яе гісторыі, археалогіі, антрапалогіі і прыродазнаўчых навук.

У даследаваннях прымалі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Ткачоў і Святлана Велент-Шчэрбач, супрацоўнікі Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук Дарыюш Краснадэмбскі і Ягода Мізэрка, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парка Руслан Кніга.

Падчас экспедыцыі быў праведзены агляд помнікаў археалогіі на тэрыторыі беларускай часткі Белавежскай пушчы (кварталы 560, 561, 593, 749, 775, 805, 807). Праводзіўся ўлік, маніторынг, нанясенне вядомых і новавыяўленных помнікаў археалогіі на карты з дапамогай сістэмы GPS.