Перейти на версию для слабовидящих
Размер шрифта
A A A
Цветовая схема
a
a
a
Изображения
Развернуть панель
  • Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

 Эколаг і журналіст Адам Вайрак, які займаецца аховай жывёл, стаў госцем дыскусійнага клуба АБ-БА

Сустрэча з цыкла „Пагаворым пра…” прыцягнула ў „Склеп з культурай” шмат людзей зацікаўленых захаваннем Белавежскай пушчы.


Адам Вайрак, сам родам з Варшавы, пушчу лічыць агульначалавечым багаццем. Эколаг увесь час захапляецца тым, чаго нават жыхары Паляшша часам не заўважаюць:

– Вельмі люблю зуброў – гэта незвычайна, што такому вялікаму звяру ўдалося вытрываць. Зубр перажыў змену клімату, пазбегнуў вымірання. Маманты, насарогі, туры, дзікія коні вымерлі, а зубр выжыў. Падчас Першай сусветнай вайны на каўказе знішчылі амаль усіх зуброў, некалькі засталося, атрымалася адрадзіць. Адам Вайрак з 1997 года жыве ў пушчанскай вёсцы Тэрэміскі. Ён з’яўляецца аўтарам кніг і артыкулаў пра прыроду, у тым ліку для дзяцей.