• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Гендырэктар Нацыянальнага парка Аляксандр Буры выконвае свае абяцанні толькі напалову 

Год таму ён заявіў, што Белавежская пушча адмовіцца ад адрасоў на mail.ru i rambler.ru, на карысьць пошты з даменам .by, аднак замежныя турысты па ранейшаму дасылаюць свае асабістыя дадзеныя на адрас beltour07@mail.ru .


Такі адрас толькі мыліць замежных турыстаў і яны пазьней называюць нашу краіну Расія. Апрача таго, такі адрас можа напалохаць патэнцыйных турыстаў, якія вымушаныя дасылаць свае пашпартныя дадзеныя на бясплатную скрыню з дзіўнай назвай.

А вось галоўны адрас электроннай паштовай скрыні Нацыянальнага парка, які, дарэчы, падпарадкоўваецца Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь змяніўся з npbpby@rambler.ru на admin@npbp.by і прывязаны да афіцыйнага сайту.