• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Гурт “Стары Ольса” не выйшаў на біс на Вялікакняжаскай паляне 

Канцэрт праходзіў 14 траўня ў межах фестывалю паляўнічай музыкі і песні.


Прыхільнікі сярэднявечнага фолька, нягледзячы на праліўны дождж, сабраліся ля сцэны, на якую пад гукі дуды, ліры, гуслей, жалейкі, варгана, акарыны і барабана ўзняўся легендарны гурт “Стары Ольса”. 

Унікальныя сярэднявечныя матывы нікому не дазволілі сумаваць, падплясоўвалі нават “ратнікі Вялікага Княства Літоўскага” - так пад час фестываля музыкі ветліва называлі супрацоўнікаў аховы парадку. 

І то не дзіва. Менавіта беларускія народныя балады і танцы, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу і беларускія канты XVI - XVII стагоддзяў, а таксама кампазіцыі са зборнікаў прыдворнай музыкі "Полацкі сшытак" і "Віленскі сшытак" унеслі крыху пазітыву ў жыццё Белавежскай пушчы.

Пасля заканчэння выступу гурта яго аматары не спяшаліся разыходзіцца. У знак падзякі яны доўга пляскалі ў долоні, гучна выкрыквалі “Стары Ольса” і выклікалі музыкаў на біс. Нажаль ніхто з іх не выйшаў.

Пасля канцэрту ўсе жадаючыя набылі кружэлкі гурта “Стары Ольса” з аўтографамі стваральнiкаў самай неверагоднай атмасферы беларускага сярэднявечча і зрабілі фатаздымкі на памяць. 


А ў заканчэнне мы жадаем звярнуцца да арганізатараў фестывалю паляўнічай музыкі і песні:
  “Дзякуй Вам вялікі за свята, і за тое, што супрацоўнікі Нацыянальнага парку змаглі безкаштоўна наведаць мерапрыемства, якое праходзіла ўпершыню на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Але ў наступны раз, калі ласка, улічыце тое, што гасцям з іншых гарадоў і вёсак патрэбна вярнуцца дамоў, таму сплануйце опэнэйр такім чынам, каб аўтобусы з “Вялікакняжаскай паляны ” прыязджалі крыху раней, чым апошняя маршрутка з Камянюк адправіцца ў Брэст”.