• Информационно-туристический портал Беловежской пущиБеларусьдеревня Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Ля вёскі Крыніцы пашкодзілі паганскі стод 

Раней чалавекападобны стод быў з абедзвюма рукамі, цяпер — з адной. 


На фатаграфіі 2006 года крыніцкі стод стаіць недалёка ля плоту, роўна, у захаванасці. А на фатаграфіях 2017 года бачна, што яго сцягнулі куды далей ды яшчэ і руку адбілі.

Паглядзець рэшткі стода можна на могілках ля вёскі Крыніцы, што знаходзіцца ў  Пружанскім раёне ўскрайку Белавежскай пушчы.

Адрозніць стод ад крыжа можна па пашырэнні да нізу вертыкальнага слупка. У крыжоў вертыкальны слупок роўны.