• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Парады траўніцы, конкурс лесарубаў і іншыя цікавосткі свята на ўскрайку Белавежскай пушчы

Экалагічны фестываль лесу “Гамоняць пушчы беларускія” па традыцыі адбудзецца ў горадзе Свіслач. 


Гэтым разам фестываль збярэ ўдзельнікаў з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а таксама з Польшчы і Латвіі. Завітаюць і зоркі беларускай эстрады Гюнеш, Алена Ланская, поп-фольк-гурт “Лялькі Карпарэйшн” і шоў-балет “Феерыя”. 

Відовішчнымі і цікавымі абяцаюць быць усе пляцоўкі: паляўнічая, экалагічная, леснічоўка, горад майстроў, пляцоўка-вернісаж і Пушчанскія падворкі. А таму варта наведаць усе. Тут можна даведацца пра сакрэты лекавых раслін у траўніцы, пакатацца на кані, навучыцца плясці з саломкі ды лазы, сесць за ганчарны круг і зрабіць сваю першую талерачку ці кубачак, сплясці сабе ўнікальны пояс ці нават навучыцца маляваць. Даведацца пра асаблівасці палявання ў мінулыя стагоддзі, пабачыць самыя незвычайныя трафеі і пазнаць кулінарныя сакрэты прыгатавання паляўнічых страў. 

Відовішчным абяцае стаць конкурс прафесійных лесарубаў. 

Пачатак свята 18 жніўня а 12-ай гадзіне на цэнтральная плошчы, а асноўныя падзеі разгарнуцца ў гарадскім парку. Уваход вольны