Перейти на версию для слабовидящих
Размер шрифта
A A A
Цветовая схема
a
a
a
Изображения
Развернуть панель
  • Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Польшча плануе экспартаваць зуброў у іншыя краіны ЕС 

Польскія спецыялісты гатовыя дапамагчы ў аднаўленні месцаў пражывання гэтых жывёл.


«Польшча славіцца зубрамі, якіх ёй удалося захаваць. Сваім вопытам яна хацела б падзяліцца з іншымі краінамі», — сказаў міністр аховы навакольнага асяроддзя Ян Шышка (Jan Szyszko). 

Ян паведаміў, што міністэрства выйшла з прапановай аднаўлення папуляцыі гэтых жывёл у іншых краінах, бо сотні гадоў таму зубры вадзіліся на тэрыторыі ўсё Еўропы.

Паводле польскага міністра, ён запрапанаваў сваім калегам з краін ЕС дапамогу ў адраджэнні папуляцыі магутных жывёл.

Пакуль што на прапанову польскага Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя адгукнулася Балгарыя.Міністр Шышка паведаміў, што гэтая краіна хоча прыняць трох самцоў і тры самкі. Цяпер Варшава чакае адказу з іншых краін ЕС.