• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Роварная сцежка злучыць Белавежскую пушчу з Аўгустоўскім каналам

На новы перыяд фінансвавання еўрапейскіх праектаў у межах транспамежнай супрацы беларускі бок выносіць шэраг прапапаноў у турыстычнай інфраструктуры. Будаўніцтва роварнай сцяжынкі - найбольш ёмісты праект.


Працягласць маршрута складае каля 300 кіламетраў, але ад амбітных мэтаў не варта адмаўляцца, лічыць намеснік старшыні Рэспубліканскага турыстычна-спартовага саюзу Сяргей Каляда

– У Белавежскай пушчы селі на ровар, з’ездзілі туды і вярнуліся праз “Рудаўку-Лясную”. Гэта прыгожы маршрут. Вядома, не аднадзённы, а на некалькі дзён. Але гэты маршрут будзе прывабным для еўрапейцаў. З’явіцца інфраструктура, можна будзе пабачыць два вялікія рэгіёны: Гарадзенскую пушчу з Аўгустоўскім каналам і Белавежскую пушчу. Плюс можна будзе пабачыць месцы, цікавыя перадусім польскаму насельніцтву.

Яшчэ адна сур’ёзная прапанова для Еўразвязу з боку беларускіх партнёраў – будаўніцтва транспамежнага комплексу для правядзення кірмашоў і выстаў на месцы старога аэравакзала. Гэты будынак некалькі разоў выстаўляўся на аўкцыён, але жадаючых яго набыць пакуль не знайшлося.