• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Школа бёрдвочараў праводзіць набор у Камянцы 

З 20 лютага па 30 красавіка грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” правядзе ў Камянцы Школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, якія навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння.


Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне і дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новых для сябе птушак. Палічы, колькі з 329 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі? 

У Школе бёрдвочара ты вывучыш больш за 100 відаў птушак і пачнеш заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе 8 тэарэтычных заняткаў у будні і 2 палявыя экскурсіі на выходных. Раскажуць не толькі пра тое, як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвочынгу, як складаць маршрут, як апісваць птушку, правільна пазначаць яе месцазнаходжанне, дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі. Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік. 

Каб запісацца ў Школу бёрдвочара неабходна да 18 лютага (уключна) на электронную скрыню Peregrinus-@mail.ru даслаць ліст з данымі (імя і прозвішча; узрост; месца жыхарства; кантактныя тэлефоны, e-mail). Выкладчык асабіста наладзіць сувязь з асобамі, якія своечасова дашлюць свае даныя, растлумачыць умовы, перыядычнасць, даты, час і месца правядзення заняткаў (яны будуць праходзіць у Камянцы).

Кантактная асоба (ён жа і Выкладчык Школы бёрдвочара) – Вадзім Пракапчук. Тэлефоны: +37529-679-55-71 (Вэлком), +37529-729-55-71 (МТС); электронная пошта – Peregrinus-@mail.ru