• Информационно-туристический портал Беловежской пущиБеларусьдеревня Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

У Белавежскай пушчы барсук трапіў у аб’ектыў фотапастак  

Наш “падземны” госць выбраўся на паверхню, каб папазіраваць для гледачоў “Канала дзікай прыроды”. 


У Белавежскай пушчы, як і па ўсёй тэрыторыі Беларусі, барсук – рэдкі від. Ён унесены ў Чырвоную кнігу, а здабыча барсука забароненая. Наўрад ці ва ўсёй краіне набярэцца больш за 1000 асобін. 

А вось у суседняй Латвіі барсук стаў жывёлай 2016 года. Што ж тут дзіўнага? Жывёла года - адзін з сімвалаў латвійскай прыроды, якая штогод выбіраецца Латвійскім музеем прыроды. Звычайна гэта рэдкі або знікаючы від, да якога спецыялісты Музея хочуць прыцягнуць увагу грамадства, каб атрымаць больш інфармацыі для яго вывучэння або прыняць асаблівыя меры для яго абароны (як нашая “Птушка года”). Але на гэты раз спецыялісты вырашылі парушыць традыцыю. Барсук не ўключаны ў спіс ахоўных жывёл. Зараз у Латвіі налічваецца каля 13 800 асобін. 

Будзем спадзявацца, што з цягам часу і ў Белавежскай пушчы барсукоў будзе таксама шмат.