• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

У Белавежскай пушчы з’явіцца беларускамоўны сайт 

Пра гэта певедаміў генеральны дырэктар Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы Аляксандр Буры.


Падставай да прыняцця такога рэшэння з’явіўся зварот камянецкага блогера Аляксандра Анішчука да кіраўніцтва Нацыянальнага парка, з прапановай дапрацаваць форму электроннага звароту грамадзян і юрыдычных асоб на афіцыйным сайце Белавежскай пушчы, дзе адсутнічае магчымасць выбару беларускай мовы.

На погляд Аляксандра, гэта парушае грамадзянскае права жыхароў нашай краіны, звяртаючыся да кіраўніцтва Нацыянальнага парка праз афіцыйны сайт прыродаахоўнай установы, карыстацца нацыянальнай мовай ў адпаведнасці з артыкуламі 3 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26.01.1990 N3094-XI (рэд. от 03.01.2013) “Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь”.

Генеральнаму дырэктару спадабалася прапанова блогера і ён паабяцаў, што ў хуткім часе на беларускую мову будзе перакладзена нетолькі адна старонка, але і ўвесь сайт.



ПОНРАВИЛАСЬ НОВОСТЬ? ПОДДЕРЖИ ПРОЕКТ РУБЛЁМ - ПОПОЛНИ СЧЕТ ТЕЛЕФОНА
 +37533 649 31 34 (МТС)