• Информационно-туристический портал Беловежской пущиБеларусьдеревня Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайнае дрэва-трызуб

Сасну незвычайнай формы заўважылі ў Дзмітровіцкім лясніцтве, непадалёк ад ракі Лясная. 


У Нацпарку кажуць, што гэта сапраўдны цуд, раней такія экзэмпляры былі заўважаныя толькі ў гарадах Прыпяць і Навасібірск.У Прыпяці каля Атамнай электрастанцыі расла падобная сасна, пасля катастрофы яе пачалі называць дрэвам-трызубам. Незвычайную форму сасна займела задоўга да аварыі 1986 года. Але пасля здарэння на ЧАЭС дрэва не вытрымала радыяцыі і загінула. 

Праз некаторы час у Сібіры, побач са стэлай да дзесяцігоддзя прыпяцкай катастрофы заўважылі бярозу, якая пачала мяняць сваю форму і набываць форму ствала, падобную да сасны, якая калісьці расла ў Прыпяці. 

Цяпер дрэва-трызуб ёсць і ў Белавежскай пушчы. Як думаеце, мо гэта нейкі знак?