• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

У Белавежы з’явілася вуліца Сімоны Коссак 

Біёлаг, прафесар лясных навук, эколаг усё сваё жыццё прысвяціла Белавежскай пушчы і ахове прыроды. Яе імя нададзена частцы дарогі, якая вядзе ў леснічоўку Дзядзінка, дзе прафесар жыла на працягу 35 гадоў. 


На адкрыцці прысутнічалі яе сябры, мясцовыя жыхары ды прадстаўнікі ўладаў. З’яўленне вуліцы імя прафесара Сімоны Коссак – ініцыятыва жыхароў Белавежы, і гэта адзінае месца ў Белавежскай пушчы, прысвечанае гэтай выдатнай асобе.

– Сімона Коссак пражыла ў пушчы 35 гадоў. Гэта дарога, якой яна штодня ездзіла на працу і з працы. Яна зрабіла вельмі шмат для прыродазнаўчай адукацыі дарослых і дзяцей. 

– Свае погляды яны выражала вельмі адкрыта. Таму былі людзі, якія не былі да яе добразычлівымі. Часамі ёй даводзілася цяжка. 

Сакратар гміны Белавежа Гелена Пакроўская

– Арганізатары ўшанавання Сімоны Коссак маюць помыслы арганізаваць і развіваць малую турыстычную інфраструктуру, а гміна будзе ўсяляк гэтаму садзейнічаць на агульную карысць. 

У Белавежскім асяродку культуры прайшла таксама вечарына, прысвечаная памяці прафесара Сімоны Коссак. Прафесара ўзгадвалі яе блізкія і сябры.