• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Вядомы празаік з Ваўкастаўца сёння адзначыў сваё 80-годдзе 

Імя Сяргея Цыплюка вядома не толькі ў горадзе над Бугам, але і далёка за межамі краіны.


Нарадзіўся пісьменнік на Камянеччыне, у шматдзетнай сям’і. Таму малым хлапчуком давялося пасвіць кароў, пазней – працаваць у полі і на таку разам з дарослымі. У школу хадзіў ахвотна, вучыўся добра. Ягоным бацькам ніколі не было сорамна за сына, як і за астатніх дзяцей.\

Скончыўшы дзессяцігодку, улужыў у ваенна-марскім флоце: адзін год у атрадзе падводнага плавання, астатні час – радыстам на караблях у Запаляр’і. Там жа ўпершыню пачаў друкаваць свае нарысы ў газеце “На страже Заполярья”.

Пасля службы паехаў у Казахстан на асваенне цалінных зямель. У 1961-м паступіў у Маскоўскі дзяржаўны універсітэтімяЛаманосава на завочнае адзяленне філасоўскага факультэта, дзе шэсць гадоў вучыўся, не адрываючыся ад работы на цаліне. Потым была праца на пасадзе вызваленнага сакратара камітэта ВЛКСМ фанернага камбіната, давялося працаваць і памочнікам рэжысёра ў парку культуры і адпачынку ў Кастраме, будаўніком на БАМе.

Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, будучы пісьменнік некаторы час працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце, выкладаў гісторыю і палітэканомію ў адной з брэсцкіх школ.

Але лёс прымусіў выкладчыка філасофіі авалодаць і будаўнічымі спецыяльнасцямі, працаваць у геалагічнай экспедыцыі ў Эвенкійскай нацыянальнай акрузе. Вярнуўся ў Брэст, пабудаваў уласнымі рукамі дом, адкрыў фірму “Фенікс”, якую ўзначальваў шаснадцаць год. І толькі пасля распаду фірмы Сяргей заняўся літаратурнай дзейнасцю.

Першая кніга пісьменніка “Лестница в небо” выйшла дзесяць годтаму і тыражому 1 тысячу асобнікаў. Тады ж выдаў яшчэтры празаічныя кнігі: “Сохатый”, “Дитя природы”, “Большая тайна чукчи”.

Адчувальны імпульс да пісьменніцкай дзейнасці празаік атрымаў адувагі ўкраінскіх калег, якія пераклалі яго творы на сваю мову і у Луцку іх выдалі асобным зборнікам “Берестейскькі сполохи”. Заўважылі і апублікавалі яго апавяданні ў рускамоўнай газеце “Земляки”, што выдаецца ў Чыкага.

Пасля такога поспеху Сяргей пачаў яшчэ больш працаваць. Яму ўдаецца штогод пісаць па адной, а то і па дзьве кнігі. Пачынаючы з 2008-га выйшлі ў свет кнігі “Белый свет – не околица”, “Мир в котором мы живем”, “Дорогами судьбы”, “У каждого своя дорога”, “Пламя утренней зари”. У 2014-м выйшла кніга “Жураўліны клін”.

Апошнім часам пісьменнік выступае ў школах перад вучнямі, стасуецца з калегамітворчымі людзьмі.