• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Белавежская пушча запрашае за "цудоўнымі камянямі" 

На гэтым здымку Вы бачыце нібыта малюнак да дзіцячай казкі “Сярэбранае капытца” рускага пісьменніка Паўла Пятровіча Бажова, дзе прыгожы алень высякае нагамі цудоўныя камяні: 


“И до того ей (дзяўчынцы. – Аўт.) захотелось поглядеть, что и страх не держит. Отворила дверку, глядит, а козел – тут, вовсе близко. Правую переднюю ножку поднял – вот топнет, а на ней серебряное копытце блестит, и рожки у козла о пяти ветках…”

Успомнілі? Але гэта не казка! Гэта верасень – час рову аленяў на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”. Менавіта на гэты месяц у іх выпадае пік актыўнасці. Такім чынам высакародны алень шукае самку і пазначае сваё ўладарства на тэрыторыі. Самцы ствараюць цэлыя гарэмы, колькасць самак ў якіх вагаецца ад дзвюх да дваццаці! Жадаем яму поспехаў у “амурных справах” і чакаем навін з фотапастак Белавежскай пушчы!Гэты час таксама з’яўляецца ўкаранаваннем паляўнічага сезону на аленяў. У сваю чаргу супрацоўнікі нацыянальнага парку раяць, каб гон атаясамліваўся выключна як прыродна-турыстычная падзея. 

Каб паслухаць нажывую чароўныя гукі казачнага лесу Белавежскай пушчы, ці пабачыць прыгожых жывёл, дастаткова пад’ехаць да нас хоць бы ў Камянюкі. Падчас гону роў аленяў, які нагадвае гучанне трубы, чуваць далёка, на некалькі кіламетраў. Калі застанецеся на ноч ў вёсцы, абавязкова пачуеце таемныя гукі нават ў ложку. Высакародныя алені чакаюць Вас да канца кастрычніка.

Айда ў Камянюкі за “цудоўнымі камянямі”!