• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

«Крыжы і людзі» – рэпартаж з поўдня Белавежскай пушчы  

Вёсачка Вугляны прытулілася ý маляýнічым куточку Белавежскай пушчы на беразе рэчкі Лясной, акурат у кіламетры ад таго месца, дзе Правая Лясная сустракае Левую Лясную. Заехаўшы па галоўнай дарозе ў вёску, немагчыма не заўважыць дзіўную карціну: у цэнтры скрыжавання стаіць агароджа, за якой размешчана каля дзясятка праваслаўных крыжоў.


Датаваныя рознымі гадамі і нават стагоддзямі, яны яўна маюць нетрывіяльную гісторыю. Гэтую гісторыю на хвалях Радыё Рацыі расказала 93-гадовая ахоўніца крыжовай калоніі Ганна Кузько.