• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Воўк Алесь згубіў ашыйнік

Незвычайнае "паляванне" пачалося ў Белавежскай пушчы. Мэта яго - не здабыць звера, а знайсці GPS-нашыйнікі, якімі былі пазначаныя ваўкі ў нацыянальным парку. 


Яны выпрацавалі свой энергетычны рэсурс і аўтаматычна адшпіліліся. 

Калі воўк пазбаўляецца ашыйніка, перадатчык адпраўляе свае каардынаты па сотавай сувязі супрацоўнікам, якія сачылі за перамяшчэннем драпежніка. 

Ужо знайшлі першы ашыйнік, яго насіў воўк Алесь. 

Але не ва ўсіх кутках пушчы ёсць сотавая сувязь. Даводзіцца пеленгаваць сігнал з дапамогай радыёпрымача з антэнай накіраванага дзеяння (радыёпеленгатара). Так шукаюць сігнал у спартыўнай радыёпеленгацыі.  

Са знойдзеных ашыйнікаў пасля здымуць інфармацыю, назапашаную за ўвесь перыяд назірання за міграцыяй ваўка. Так мы даведаемся пра сярэднюю хуткасць перамяшчэння драпежніка, яго сутачную актыўнасць, дазнаемся нават пра павароты яго галавы і іншыя рухі. 

Калі перадатчык правераць, наладзяць і падсілкуюць яму батарэю, GPS-ашыйнікам можна будзе зноў пазначаць ваўка.