• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Воўк Міхась з Белавежскай пушчы завёў сям'ю ва Украіне

На прыканцы верасня 2018-га ён прыбіўся да зграі на Валыншчыне. Праўда, мацёрага ваўка і трох маладых ваўкоў забілі, і ў зграі засталіся толькі дзве самкі: мацёрая і маладая. 


З адной з іх наш Міхась і ўтварыў пару. У іх на момант нашай паездкі было два ваўчаняці, але мы не ведаем, Міхась іх бацька ці забіты самец. 

Міхась абжыўся ў рознаўзроставым лесе: там ёсць і высечкі, і маладыя лесапасадкі. На ўзлеску - вялізны прыватны сад, у асноўным з яблынямі, але ёсць і плантацыі ажыны, клубніц, маліны. 

Вакол саду ідзе так званая «кантрольна-следавая паласа» - перакапаная зямля, на якой любыя сляды будуць добра бачныя. Гэта трэба, каб бачыць, што ў сад улез злодзей. Ахоўнікі саду расказалі, што 1 верасня бачылі сляды ваўка.Магчыма, гэта быў наш Міхась. Ён жа вядомы «ласун»: садавіну і ягады любіць. У яго меню і яблыкі ёсць, і слівы. 

І якраз з гэтага саду ішло шмат сігналаў з яго ашыйніка.Сігналы расказалі нам і пра іншыя месцы, дзе часта з'яўляўся Міхась. Вось яны. 

 Лагчына, дзе працякае рэчка. На момант абследавання яна перасохла. На ўзвышаным месцы шмат лёжак казулі. Ні лёжак, ні рэштак ежы тут не знойдзена. 

Гэта ўскраіна лесапасадкі. Лёжак ваўка не выяўлена, а вось у лесе - шмат лёжак казулі. З гэтага пункту 1 верасня мы атрымалі апошні перад нашай паездкай сігнал ад Міхася.

 Міхась шмат часу бавіў на сланечнікавым полі. Там зручна хавацца і мышкаваць: Міхась у гэтым вялікі спецыяліст. 

 Тут мышкаваў і адпачываў Міхась. 

Паводле егера, які працаваў на камбайне, падчас уборкі яны выгналі з сланечнікаў дарослага ваўка.

 Буйная здабыча - не канёк Міхася. 

Пасля знайшліарэшткі пяці ахвяр. Гэта былі косткі казулі і дзіка. 

 На гэтай паляне адпачывалі ваўкі. 

 Вось які від адкрываўся ваўкам з гэтай паляны.

 Пасля ўборкі палёў хавацца ваўкам будзе складаней. Ва Украіне паляванне на ваўка дазволена.