Перейти на версию для слабовидящих
Размер шрифта
A A A
Цветовая схема
a
a
a
Изображения
Развернуть панель
  • Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Зімовая Белавежская пушча ў працах мастакоў

У галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы адкрылася пасляпленэрная выстава – падвядзенне Міжнароднага мастацкага зімовага пленэру. Выставу склалі працы 12-ці мастакоў з Польшчы, Беларусі і Літвы. Берасцейская мастачка Іна Дзянішчык, якая ўпершыню прымала ўдзел у зімовым пленэры ў Нараўцы, захопленая мясцовай прыродай.


– Цудоўныя, казачныя ўражанні. Цудоўная прырода, якая натхняе. Я працавала ў тэхніцы акрылавымі фарбамі, пры гэтым нядаўна пачала ў ёй працаваць. Дагэтуль працавала з алеем. Але на пленэры не маю столькі часу, як у майстэрні, таму паспрабавала акрылам. 

На выставе Дзянішчык паказала трыпціх “Нараўка.” Міжнародны мастацкі пленэр прайшоў ужо 16 раз.