• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

“Купалінка-купалінка – цёмная ночка…”

У Белавежскай пушчы прайшло адно з самых масавых культурніцкіх мерапрыемстваў – Купалле.


Купалле традыцыйна пачалося карагодам калектываў, якія спяваючы песню “Купалінка”, прайшлі з вянкамі з Белавежскага асяродка культуры ў мясцовы Амфітэатр. У час канцэрта выступіла больш за 20 беларускіх калектываў.

– “Купалінка” – гэта незвычайная песня, няма таго, хто б яе не ведаў! Яна мае сапраўдную магію, душа аж заходзіцца. – Купальская ноч чароўная. Вяночкі, якія дзяўчаткі пускаюць на ваду, нешта значаць.

– Я злавіў вянок, які пусціла мая будучая жонка. Пусканню вянкоў на ваду папярэднічаў паказ феерверкаў. Галоўным арганізатарам Купалля выступіла Беларускае грамадска-культурнае таварыства.