• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Фільм «Поры года» переклалі на беларускую мову 

Захапляльныя здымкі жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робіць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кінематаграфічныя ўражанні і надзвычайны адукацыйны досвед.


Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрытая бясконцымі лясамі, дзе непадзельна ўладарылі зубры, лісы, ваўкі, ласі і алені. Іх каралеўствам быў першабытны пушчанскі гушчар, які сягаў праз увесь кантынент і сэрца якога знаходзілася ў Белавежскай пушчы — цяпер, бадай, адзіным яго захаваным фрагменце. У гэтым поўным таямніц лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ не кранутай чалавечай рукой прыроды. 

Фільм «Поры года» працягвае папулярны прыродазнаўчы цыкл рэжысёраў Жака Пярэна і Жака Клюзо, распачаты дакументальнымі блакбасцерамі «Птушкі» і «Акіяны». На гэты раз аўтары запрашаюць у незвычайны свет рэліктавай пушчы, каб вачыма яе жыхароў паказаць нам гісторыю прыроды, нашага кантынента і чалавека ад ледніковага перыяду да цяперашняга часу. 

Пазакадравы тэкст у фільме чытае Уладзімір Трапянок — акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, загадчык аддзела навін культуры радыё «Культура». Уладзімір Трапянок — «голас» мінскага метро, які знаёмы амаль кожнаму: ён нагадвае пра правілы паводзінаў у метрапалітэне.