• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Яраслаў Ляшук сабраў свае лепшыя фатаздымкі Белавежскай пушчы ў выставе «Флора і фаўна лесу» 

Фотавыставу можна паглядзець да 13 траўня ў Бельскім доме культуры.


«У якасці аб′ектаў для фатаграфавання мяне цікавяць не людзі ды гістарычныя помнікі, больш прыцягальная для мяне - дзікая прырода», - кажа фатограф з Бельска-Падляшскага. - Я засяроджваюся на рэдкіх гатунках, як мы тут бачым: трохпальцы дзяцел ці чорны, альбо лясны гняздоўнік, але і зуброў многа і алені, грыбы. Тут бачны стары дуб ляжыць, ён нібы мёртвы але жыве іншым жыццём». 

Прэзентацыя выставы праводзіцца ў межах мерапрыемстваў па распаўсюдзе ведаў пра экалогію «З экалогіяй - культурна», рэалізаваных Ваяводскім фондам аховы асяроддзя і Воднай гаспадаркі ў Беластоку.