• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Яшчэ адзін ўтобусны прыпынак уладкуюць на новай аб'язной дарозе вакол Белавежскай пушчы 

Нагодай для гэтага стаў зварот на «прамую лiнiю» да старшынi Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса жыхароў вёскi Роўбiцк Пружанскага раёна. 


Побач з Роўбіцкам праходзiць дарога Р-98. Па дарозе зараз курсiруе аўтобус Гродна — Брэст, чаму жыхары вёскi вельмi рады. Ёсць прыпыначны пункт, на якiм аўтобус спыняецца. Ды гэтае месца абазначана толькi знакам: нi павiльёна, нi лавачкi для пасажыраў няма. Магчыма, пры праектаваннi дарогi пункт пазначылi як прыпынак па запатрабаваннi. 

“Трэба пайсцi насустрач жыхарам вялiкай вёскi”, - адзначыў губернатар, i даручыў дарожнiкам вырашыць пытанне з устаноўкай хаця б невялiкага павiльёна. “Людзi не павiнны ў дождж цi снег чакаць аўтобус у чыстым полi”, - дадў Анатоль Ліс