• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Першы этап „Крэсавага марафона” прайшоў у Белавежскай пушчы 

У 30-кіламетровай гонцы перамог раварыст з Брэста, прыехаўшы на фініш за 1 гадзіну 5 хвілін.


Пераможца гонкі Мікалай Хівук лічыць, што “Крэсавыя марафоны” – гэта прапанова для цэлых сямей: "Вось і сын у мяне выступаў сёння. Не ведаю, праўда, які мае вынік. Спачатку я з ім ехаў, быў яго пілотам, а пасля і сам паехаў. Гэта наша першая гонка. У Беларусі яшчэ не было стартаў, таму для нас гэта адкрыццё сезону. Вельмі цікавая траса, у мінулым годзе яна была трошкі горшая. Вельмі спадабаўся сёлета ўчастак з балотам, з выхадам у поле. Цудоўна!"

Сёлетні «Крэсавы марафон» складаецца з 15-ці этапаў. На першым этапе ў Нараўцы выступіла каля 300 раварыстаў з Польшчы, Беларусі і Літвы.