• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Унікальны беларускі гурт «Стары Ольса» зайграе ў Белавежскай пушчы 

Падчас канцэрту прагучаць духоўныя, ваенныя, застольныя песні, гімны, балады ВКЛ. Музыка гурта дазволіць аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў.


Для яе выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя (па выгляду, тэхналогіі і сыравіне) старыя беларускія інструменты - дуда (валынка), ліра, гуслі, жалейка, варган, акарына, сурма, берасцяная труба, гудок, барабан. 

Шмат у чым дзякуючы «Старому Ольсе» у Беларусь вярнулася цікавасць да старадаўняй музыкі і культуры. Неверагодным попытам «Стары Ольса» карыстаецца і за мяжой. 

«Стары Ольса» – адзін з тых гуртоў, які дае падставы ганарыцца нашай музыкай. Тым не менш гэты гурт на дзяржаўным радыё і тэлебачаньні не часты госць і ў прынцыпе яго цяжка ўпісаць у цяперашнія ідэалагічныя межы. Таму запрашаем ў Белавежскую пушчу. 

Канцэрт пачнецца 14 траўня 2016 года а 16 гадзіне на Царскай паляне. Кошт квітка 20 000 б.р. Арганізатары абяцаюць, што да канцэртнай пляцоўкі можна будзе даехаць бясплатным аўтобусам ад галоўнага ўвахода ў Нацыянальны парк.