• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

На рахунку Захавальнікаў тэрыторыі, важнай для птушак «Рака Лясная» з’явілася яшчэ адна перамога 

І гаворка ідзе не аб прыродаахоўнай акцыі...


Яшчэ ўлетку 2015 года, пад час маніторынгавых прац на тэрыторыі, важнай для птушак «Рака Лясная» спыніліся ля вёскі Голы Барок, што на Камянеччыне. Узняўшыся на мост праз раку – менавіта адсюль адкрываецца шыкоўны від на пойменныя краявіды, і… анямелі. На інфармацыйным дарожным знаку, які абвяшчаў назву ракі, праз якую быў пабудаваны самы працяглы ў пушчанскім рэгіёне мост, было «р. Лясная Левая».Як жа так? Вядома ж, што рэкі Лясная Правая і Лясная Левая, быццам блакітныя каралі Белавежскай пушчы зліваюцца акурат у кіламетры ад вёсачкі Вугляны Камянецкага раёну. І далей Лясная, ужо як самастойная рака з адметнай назвай, нясе свае воды да Берасцейскіх ваколіц у Заходні Буг.







Калі ўлічваць той факт, што за будаўніцтвам аднаго з буйнейшых інвестыцыйных праектаў - аб’язной аўтатрасы вакол Белавежскай пушчы сачыла амаль уся краіна, зусім не зразумелая гэтая недарэчнасць на знаку. Тым больш, што гэта на такім аб’екце будаўніцтва - самым вялікім на гэтай трасе мосце праз Лясную (даўжыня 125 м). Мост пабудавалі, знакі паставілі, дарогу адкрылі…

Гэтая частка дарогі знаходзіцца на балансе Рэспублікаскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар», супрацоўнікі яго былі вельмі здзіўленыя, калі даведаліся ад Захавальнікаў терыторыі, важнай для птушак «Рака Лясная» пра гэты хіб на знаку. Спачатку не паверылі – але фатаздымкі і грунтоўныя доказы пераканалі, шчыра падзякавалі і абяцалі ў самы бліжэйшы час выправіць сітуацыю. 

Магчыма, працэдура сагласавання і рэгламент тэхнічных прац у такіх ведамствах - шлях ня блізкі, але праз колькі месяцаў справядлівасць была ўстаноўлена. Знакі з абодвух накірункаў маста не памянялі, а толькі старанна замалявалі блакітнай фарбай слова «Левая»


Падводзячы вынік, хацелася б адзначыць, што дзейнасць неабыякавых мясцовых жыхароўі Захавальнікаў, метадам актыўнай прапаганды аховы прыроды, практычнай працай і вось такімі прыкладамі можна дабіцца станоўчых вынікаў. 

Нагадаем, што праект «Прырода важная для ўсіх. Умацаванне аховы прыроды праз развіцё лідарства і ўдзелу мясцовага насельніцтва ў працэсе прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні», у межах якога дзйнiчаюць Захавальнiкi, стартаваў зусім нядаўна, і рэалізуецца грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.