• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку
Паўсотні асобінаў і сем зграяў: у Белавежскай пушчы здаследавалі ваўкоў

Хоць па наш бок ваўкоў удвая менш, чым у польскай частцы, — ізноў хочуць дазволіць паляваць на ваўкоў.


У выніку даследавання ваўчынай папуляцыі ў нашай частцы Белавежскай пушчы высветлілі, што ўзімку ваўкоў у пушчы менш-больш пад пяцьдзясят. Групы з 3-4 асобінаў ваўкоў даволі рэдкія, а групы з 5 і больш ваўкоў – увогуле сустракаліся толькі некалькі разоў.

Ваўчыных зграяў па беларускі бок Белавежскай пушчы – сем, гэтая колькасць дакладная і грунтуецца і на фотафіксацыі, і на апытанні егераў. Даволі дакладна вызначылі і межы, у якіх жывуць гэтыя сем ваўчыных зграяў. Пры гэтым адзіночныя самцы не прывязаныя да межаў асобных зграяў, таксама могуць сыходзіць і вяртацца ў пушчу.

Атрыманыя звесткі параўналі з дадзенымі, што маюць даследчыкі польскай часткі Белавежскай пушчы. Высветлілася, што на польскім боку – 6 асобінаў на сто квадратных кіламетраў, а на нашым баку – удвая менш. Меншая ў нас і велічыня зграяў – 5-7 асобінаў, тады як на польскім баку сярэдняя колькасць – дзевяць.

Такая розніца абумоўленая тым, што ў польскай частцы Белавежскай пушчы паляваць на ваўкоў забаранілі дваццаць гадоў таму, а ў нас – толькі ў канцы 2015-га. Пры гэтым цяпер абмяркоўваюць, каб ізноў дазволіць паляванне на ваўка.