• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

У Белавежскай пушчы пройдзе вечаровая экскурсія на кажаноў

Кажаны – адны з самых загадкавых насельнікаў нашай фаўны, але не бойся, ніводны з кажаноў, што жывуць у Беларусі, не п’е чалавечую кроў. Акрамя таго, здаровыя асобіны не нападаюць на чалавека. Таму экскурсія цалкам бяспечная.


Хіраптэролаг Аляксей Шпак раскажа, чаму чалавечае вуха часта не чуе кажаноў, і пакажа, як шукаць розныя віды ў дуплах дрэваў з дапамогай бат-дэтэктара.

Акрамя экскурсі па сцяжыне «Азёрнае кола» з 20.30 да 23.00 на кажановым свяце 24 жніўня цябе чакае лекцыя пра ахову рукакрылых. Лекцыя пройдзе з 13.00 да 14.30 у канферэнц-зале нацпарку. Тэма: «Роля лясных экасістэм у патрымцы і захаванні папуляцый рукакрылых: айчынны і міжнародны досвед».

Уваход вольны.