• Независимый информационно-туристический портал Беловежской пущи, Беларусь, аг. Каменюки
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Ля помніка “Падаючыя крыжы” адбыўся штогадовы мітынг

На гэтым  месцы 77 гадоў назад нацыстамі было расстраляна звыш 120 мірных жыхароў Белавежскай пушчы і наваколля.


Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай і шарашоўскай пасялковай улады, жыхары Шарашоўскага і Сухопальскага сельсавета, родзічы загінулых з Беласточчыны… Сярод прысутных быў і настаяцель храма іконы Божай Маці “Нечаканая Радасць” в. Новыя Засімавічы іерэй Сергій Сысаляцін

Падчас сваёй прамовы святар адзначыў: “Сёння на месцы пахавання нашых землякоў сабраліся людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Нашы дзяды і прадзяды перамаглі ворага, бо не падзялялі людзей паводле нацыянальнай прыналежнасці, а былі як браты. І нам неабходна аб’яднацца для барацьбы, але не супраць кагосьці, а за: за мір між народамі, дабрабыт краін… Змаганне павінна пачынацца ў нашых сэрцах, тады нацызму не будзе…”

Святар заклікаў прысутных разам памаліцца аб супакоі душ нашых землякоў і адслужыў паніхіду па спачылых воінах, якія за Веру, Айчыну і народ жыццё сваё аддалі, і ўсіх, хто пакутліва загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым вакальны ансамбль Навазасімавіцкага сельскага Дома культуры “Амафор” (пад кіраўніцтвам Наталлі Данцовай) выканаў музычныя творы на духоўныя тэмы. 

На заканчэнне прысутныя ўсклалі кветкі да брацкай магілы.