• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com

RUS 

Экскурсійныя вальеры

Невялікі лясны заапарк – дэманстрацыйныя вальеры з дзікімі жывёламі – дазваляе наведвальнікам нацыянальнага парку палюбавацца велічнымі зубрамі, грацыёзнымі аленямі і казулямі, убачыць асцярожную рысь, ваўкоў, мядзведзя, лісіцу, дзікоў, некаторыя віды драпежных птушак, сярод якіх асаблівую ўвагу прыцягвае наша самая вялікая сава – пугач вушасты. 

 Акрамя абарыгенных відаў, у вальерах знаходзяцца некаторыя жывёлы, у розны час завезеныя на тэрыторыю нашай краіны: даніэлі, плямістыя алені, янотападобны сабака, страусы, а таксама любімец дзятвы – маленькі поні.Самым жа вядомым насельнікам вальераў, вядома, з’яўляецца зубр – сучаснік мамантаў і шарсцістых насарогаў.

Вальеры размяшчаюцца недалёка ад Музея прыроды і займаюць плошчу каля 20 гектараў. Прагулка па вальерах займае ад 1 да 2 гадзін.Уваход у вальеры платны. Білеты можна набыць у касе, размешчанай каля галоўнага ўваходу ў нацыянальны парк.